З Днём народзінаў, спадар Лявон!

 

Сёння Дзень народзінаў ў нашага добрага сябра, сапраўднай легенды беларускага рока і проста выдатнага чалавека Лявона Вольскага. Лявон са сваёй чароўнай жонкай Ганнай, а з некаторага часу і выбітным саксафаністам Паўлам Аракелянам, сапраўды з'яўляюцца часткай нашай МВА-супольнасці.

Лявон ведае ўсіх нашых выпускнікоў і ўдзельнікаў праграмы МВА, бо вітае ўсіх традыцыйным канцэртам у Маргiсе. І мы з велізарным задавальненнем сёння віншуем Лявона з Народзінамі! Мы ўсёй нашай супольнасцю шчыра жадаем Лявону невычэрпнага творчага запала, здароўя, сіл і энергіі для новых праектаў і простага чалавечага шчасця!

Лявон, дзякуй вялікі за тое, што ты ёсць у нас і ў нашай Беларусі! Мы ганарымся табой! Усё толькі пачынаецца! :)